Вторник, 21.11.2017, 07:36
Вы вошли как Гость | Группа "Гости"Приветствую Вас, Гость
Главная » 2017 » Октябрь » 31 » “Праз творчасць  у прафесію жыцця”
09:24
“Праз творчасць  у прафесію жыцця”

“Праз творчасць   у прафесію жыцця”

У адпаведнасці з планам работы ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і молодзі” у кастрычніку  2017 года быў праведзены абласны этап рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Праз творчасць у прафесію жыцця” у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, які садзейнічаў:

  • стымуляванню творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі, уключэнню іх у пошукавую дзейнасць, накіраваную на даследаванне характэрных асаблівасцей розных прафесій;
  • прафесійнаму самавызначэнню асобы навучэнца і выхаванню станоўчых адносін да працы.

На абласны этап конкурсу было прадстаўлена 57 творчых работ: 47 даследчых матэрыялаў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 8 работ з устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і молодзі, 2 работы з устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Прадстаўленыя матэрыялы  характаразуюцца змястоўнасцю, творчым падыходам, мастацкай прываблівасцю. У работах адлюстраваны звесткі аб гісторыі, спецыфіцы, значнасці, палажэнні на рынку працы абранай прафесіі.

Разам з тым, у некаторых работах выяўлены наступныя недахопы: не вызначаны шляхі паспяховасці навучэнцаў ў кантэксце ліку асобасных якасцяў у прафесіі, недастатковая інфармацыйная напоўненасць матэрыялу, наяўнасць арфаграфічных і пунктуацыйных памылак.

 Не прынялі удзел у конкурсе ўстановы адукацыі Зельвенскага і Лідскага раёнаў.

 Па выніках абласнога этапу метадычным саветам установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі” прызнаны пераможцамі (1 месца) і рэкамендаваны да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе 6 наступных творчых работ:

  • Класны журнал “Праз творчасць у прафесію жыцця”, Фіалкоўская Тамара, ДУА “Сярэдняя школа №2 г. Ашмяны”;
  • “Ганчар”, Хіркоўская Арына, ДУА “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;
  • “Праз творчасць у прафесію жыцця”, Іваноў Максім, Станкоўскі Мацвей, ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны”;
  • “Прафесія следчы – дастойны выбар”, Кастэнка Марыя,               ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Навагрудка”;
  • “Праз творчасць у прафесію жыцця”, Блашко Лізавета,                 ДУА “Радунская сярэдняя школа” Воранаўскага раёна;
  • “З песняй па жыцці”, Мармыш Яна, ДУА “Гродзенскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі”

 

2 месца

  • “Ты лёсаў людскіх чарадзей і ўладар…”, Рагацэвіч Аляксандра,  ДУА “Пескаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Мастоўскага раёна;
  • “Швачка”, Апімах Аляксандра, ДУА “Краснасельскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і молодзі”;
  • “Педагагічная прафесія вачамі сучасных навучэнцаў”, Віленцій Яна, ДУА “Гімназія г. Шчучына”;
  • “Праз творчасць у прафесію жыцця”, Бахар Анастасія,                  ДУА “Новаяльнянская сярэдняя школа” Дзятлаўскага раёна

 

3 месца

  • “Лагіст – гучыць ганарова!”, Болбат Ігнат, ДУА “Алекшыцкая сярэдняя школа” Бераставіцкага раёна;
  • “Ступені росту”, Іванова Яўгенія, УА “Гродзенскі дзяржаўны прафесійны тэхналагічны каледж”;
  • “Праз творчасць у прафесію жыцця: педагог-псіхолаг”, Абуховіч Таццяна, ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і молодзі”;
  • “Лекары душы і цела”, Мядзейша Аліна, ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад – сярэдняя школа” Астравецкага раёна.

 

 

 

Просмотров: 99 | Добавил: frank123 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]